142 прыёманарыхтоўчыя пункты Гомельскай спажывецкай кааперацыі ажыццяўляюць закуп сельскагаспадарчай прадукцыі і другаснай сыравіны.

У сезон масавых нарыхтовак ягад, грыбоў і агародніны прыцягваюцца гандлёвыя аб’екты, размешчаныя ў сельскай мясцовасці, а таксама, пры вялікіх аб’ёмах прадукцыі  нарыхтоўшчыкі працуюць на выездзе.

Ужо за I паўгоддзе арганізацыямі спажывецкай кааперацыі вобласці закуплена сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны на суму 34,4 мільёна  рублёў з тэмпам росту да ўзроўню 2021 года ў супастаўных цэнах 101%, у тым ліку ў насельніцтва – на суму 26,5 ммільёна рублёў з тэмпам росту 109,1 %. Удзельная вага закупу сельгаспрадукцыі і сыравіны ў насельніцтва складае больш як 77 %.

За 6 месяцаў бягучага года ў цэлым па аблспажыўсаюзе закуплена бульбы – больш за 450 тон, агародніны – 1,5 тысячы тон, пладоў і ягад – больш за 800 тон, дзікарослых ягад – 93 тоны, мяса – 1420 тон, лому чорных металаў – больш за 34 тысячы тон, лому каляровых металаў – больш за 400 тон, макулатуры – звыш 3400 тон, шклабою – 1800 тон, другаснай палімернай сыравіны – больш за 300 тон.

Кааператарамі нарыхтавана ранняй прадукцыі ўраджаю 2022 года: агуркоў – 303 тоны, таматаў – 167 тон, капусты – 187 тон, суніцы садовай – 43 тоны.

У цяперашні час ажыццяўляецца закуп чарніц (нарыхтавана – 114 тон), парэчкі чорнай (1,2 тоны), парэчкі чырвонай (1,1 тоны), маліны (0,3 тоны), вішні і буякоў.

На падведамасных рынках сістэмы арганізаваны гандаль ранняй агародніннай прадукцыяй на 550 гандлёвых месцах.

Для атрымання гандлёвага месца на рынку фізічнай асобе неабходна мець: дакумент, які сведчыць асобу, вынік праходжання флюараграфіі, даведку, якая пацвярджае наяўнасць прысядзібнага ўчастка. Калі рэалізацыя прадукцыі плануецца звыш месяца, то фізічнай асобе неабходна аплаціць адзіны падатак (пастанова Савета Міністраў ад 16 ліпеня 2014 года № 686 “Аб функцыянаванні рынкаў”, артыкулы 35.2,35.3).

Таксама ажыццяўляецца закуп у насельніцтва другасных матэрыяльных рэсурсаў: лом чорнага і каляровага металаў,

макулатура, поліэтылен і ПЭТ-бутэлька, шклабой.

У мэтах максімальнага інфармавання насельніцтва па закупе сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны ў прыёманарыхтоўчых пунктах і месцах нарыхтоўкі размешчаны актуальныя закупачныя цэны, умовы прыёмкі прадукцыі і сыравіны, графікі работы.

Акрамя таго, у рабочыя дні ў Гомельскім аблспажыўсаюзе арганізавана работа “гарачай лініі” – 50-61-73, дзе прымаюцца звароты насельніцтва і прадастаўляецца ўся неабходная інфармацыя па пытаннях, што ўзнікаюць па гэтай тэматыцы.

Святлана КАРАТКЕВІЧ,
намеснік старшыні праўлення
Гомельскага аблспажыўсаюза.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о