Прыемны адпачынак суботнім надвячоркам
Суботні вечар традыцыйна стаў выдатнай падставай для культурнага адпачынку гараджан. Петрыкаўчане і госці горада займалі месцы ў амфітэатры і прымалі творчыя падарункі ад бабуніцкіх і міхедавіцкіх артыстаў.
На выступленне сабраліся людзі рознага ўзросту, ды і рэпертуар, кажучы шчыра, падыходзіў усім. Вядомыя кампазіцыі, пачынаючы з фальклорных нумароў і завяршаючы сучаснай эстрадай, публіка падхоплівала і з ахвотай падпявала. Даспадобы прыйшліся і танцы: гучнымі апладысментамі прысутныя сустрэлі харэаграфічную пастаноўку “Стылягі”, а потым, падтрымлівалі маладых дзяўчын у выкананні народнай песні “Распрагайце, хлопцы, коней”.
Станоўча, што прыгожая палова Петрыкаўшчыны завітала на творчае свята з дзецьмі. Больш за тое, ці то з-за дыскатэкі, якая адбылася пасля канцэрта, ці то з творчага інтарэсу, на мерапрыемстве прысутнічала і шмат падлеткаў. Усе прысутныя гучна адорвалі артыстаў апладысментамі.
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о