Дысцыпліна, адказнасць, калектыў: вучні другой гарадской школы расказалі пра зборы

0
520

7 чэрвеня прайшоў апошні дзень вучэбна-палявых збораў для вучняў 10-х класаў. Пра ход і вынікі падрыхтоўкі юнакоў мы запыталі ў кіраўніка па дапрызыўнай падрыхтоўцы другой гарадской школы Вадзіма Кавальчука.

Мэта мерапрыемства – замацаванне ведаў, якія вучні атрымалі на школьных занятках па дапрызыўнай падрыхтоўцы і падрыхтоўка маладых людзей да службы ў войску. Але, кажучы шчыра, за гэтай фармулёўкай хаваецца куды больш шырокі спіс вырашаемых грамадскіх задач: гэта і патрыятычнае выхаванне, і прафарыентацыйная работа.

– Займаліся мы з 7:30 да 13 гадзін з перапынкамі. Пачынаўся наш дзень з 45-хвіліннай размінкі, а потым адпрацоўвалі навыкі страявой падрыхтоўкі на пляцы, стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, кідалі гранату, капалі акопы, былі нават вучэбныя трывогі. Насамрэч, нашыя дні былі даволі насычаныя, так адразу ўсяго і не згадаеш з-за яскравасці ўспамінаў, – распавялі мне вучні.

У полі зроку з’явіўся настаўнік, хлопцы пастроіліся. Спачатку Вадзім Анатольевіч расказваў дапрызыўнікам пра выкананне транспарціроўкі параненага на насілках, потым вучні ператваралі атрыманыя веды ў практычныя навыкі. Пасля гэтага, на спартыўнай пляцоўцы з’явіліся вучэбныя гранаты – маладыя людзі здавалі нарматыў на трапнасць кідка, і спраўляліся яны, магу сказаць, даволі нядрэнна.

Дапрызыўнікі зноў сталі строем, з’явіўся час для гутаркі: “Што тычыцца мяне, то вынікамі збораў я задаволены: хлопцы спраўляліся стойка і ўпэўнена. Кожны выконваў задачы, што ставіліся, вядома, зыходзячы з яго фізічнай падрыхтаванасці. Не хацеў бы багата гаварыць, прапаную лепей задаваць пытанні вучням. Так мы з вамі і даведаемся, што юнакі вынеслі для сябе з нашых заняткаў”, – адзначыў настаўнік.
– Мы адчулі каштоўнасці пачуцця калектыву. Лепей навучыліся працаваць у камандзе. Калі на занятках у школе мы, па сутнасці, маглі быць кожны сам па сабе, то тут выпадаюць задачы, з якімі можна справіцца толькі разам. У той жа час і адказнасць мы таксама нясём агульную, – падзяліўся меркаваннем вучань 10 “А” класа Максім Ходзька. Сярод адказаў на пытанне хлопцамі было адзначана і ўмацаванне фізічнага стану, і маральная загартоўка, і, нават, годнае баўленне часу.

Напрыканцы нашай сустрэчы Вадзім Анатольевіч адзначыў: “Наша школа шмат працуе ў напрамку прафарыентацыі. Кожны год два-тры выпускніка паступаюць у навучальныя ўстановы сілавых структур. Так, напрыклад, у гэтым годзе кваліфікацыю ваенных спецыялістаў атрымаюць тры нашыя выпускнікі, што скончылі Акадэмію авіяцыі і Акадэмію ўзброеным сіл. Ёсць вучні і сярод сённяшніх 10-класнікаў, якія маюць намер звязаць свой лёс са службай. Вядома, немалую ролю ў гэтай справе адыгрываюць як раз школьныя заняткі па дапрызыўнай падрыхтоўцы і вучэбна-палявыя зборы”.

Дысцыпліна, адказнасць, калектыў:  вучні другой гарадской школы расказалі пра зборы Дысцыпліна, адказнасць, калектыў:  вучні другой гарадской школы расказалі пра зборы Дысцыпліна, адказнасць, калектыў:  вучні другой гарадской школы расказалі пра зборы Дысцыпліна, адказнасць, калектыў:  вучні другой гарадской школы расказалі пра зборы Дысцыпліна, адказнасць, калектыў:  вучні другой гарадской школы расказалі пра зборы Дысцыпліна, адказнасць, калектыў:  вучні другой гарадской школы расказалі пра зборы Дысцыпліна, адказнасць, калектыў:  вучні другой гарадской школы расказалі пра зборы Дысцыпліна, адказнасць, калектыў:  вучні другой гарадской школы расказалі пра зборы Дысцыпліна, адказнасць, калектыў:  вучні другой гарадской школы расказалі пра зборы

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о