Дапамагчы бескарысліва і шчыра

0
460

Дапамагчы бескарысліва і шчыра

8 мая – Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца – выдатная нагода для супрацоўнікаў, валанцёраў і сяброў Чырвонага Крыжа ўзгадаць, наколькі важную працу робіць гэтая арганізацыя ў Беларусі і ва ўсім свеце.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Петухова адзначыла, што Беларускі Чырвоны Крыж – найбуйнейшая гуманітарная арганізацыя ў нашай краіне, а Петрыкаўская раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа – гэта 65 першасных арганізацый.

Людміла Фёдараўна распавяла пра дапамогу грамадзянам, якую аказывае Чырвоны Крыж. Гэта і падтрамка людзей, якія пацярпелі ад паводкі ці трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю: “Мы традацыйна наведваем шматдзетныя сем’і і дамы сямейнага тыпу, ладзім мерапрыемствы і прыносім падарункі дзецям-інвалідам, навучэнцам школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая падтрымка была аказана людзям у час каронавіруснай інфекцыі, фінансавая і маральная падтрымка бежанцам.

Сёння Міжнародны Чырвоны Крыж абапіраецца на сем асноўных прынцыпаў. Гэта гуманнасць, бесстароннасць, нейтральнасць, незалежнасць, добраахвотнасць, адзінства, універсальнасць”.

Чырвоны Крыж цесна супрацоўнічае з установамі аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай службай, РАНС, РАУС, Саветам ветэранаў, Настаяцелем Свята-Узнясенскага Храма Дзмітрыем Пасечнікам.

У 2023 годзе створаны асобны атрад валанцёраў з працуючай моладзі на чале з Раманам Курдо. Рабяты актыўна прымаюць удзел у акцыях “Збяром дзяцей у школу”, “Ёлка жаданняў”, “Добрае сэрца”, дапамагаюць развозіць рэчы, сабраныя праз кантэйнер Чырвонага Крыжа па сельскіх Саветах і школах раёна.

Людміла Федараўна агучыла ў час сустрэчы, што ў 2023 годзе ў Чырвоны Крыж звярнуліся 158 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 632 дзіцяці. 9-ці грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах і 2-м сям’і, якія пацярпелі ад пажару, была аказана дапамога ад Чырвонага Крыжа.

Асобна фарміруецца дапамога з прадуктовых і гігіенічных набораў, пасцельных прыналежнасцяў, посуду і адзення. Праз кантэйнер Чырвонага Крыжа атрымалі дапамогу 305 сем’яў.

Сумы, што паступаюць ад валанцёраў, як прызнаецца старшыня раённай арганізацыі, даволі невялікія, але нават гэты мінімальны жэст дабрачыннасці псіхалагічна далучае чалавека да руху Чырвонага Крыжа.

“Хачу выказаць словы падзякі тым, хто з разуменнем ставіцца да працы Чырвонага Крыжа, а таксама валанцёрам-школьнікам за актыўны ўдзел у дабрачынных мерапрыемствах”.

Днямі галоўны ўрач дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Сяргей Талецкі і старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Петухова ўручылі салдату Перамогі Веры Кароткай каштоўныя падарункі, сярод якіх танометр.

Акрамя гэтага, павіншавалі з Днём Перамогі вязняў канцэнтрацыйных лагераў, якія сёння жывуць у Капаткевічах і Конкавічах і ўручылі падарункі ад раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о