Будаўніцтва жылля – падмурак дабрабыту

0
560

Заканчваецца 3 квартал, а разам з ім самы прадуктыўны час для правядзення будаўнічых і рамонтных работ. Канешне, нельга зусім не браць у разлік апошнюю чвэрць года, аднак, як паказвае шматгадовая практыка, кастрычнік-снежань – час завяршэння ўнутраных работ, падвядзення вынікаў і планавання, хоць нарошчваць тэмпы для выканання паказчыкаў года бягучага, безумоўна, варта.
Днямі мы сустрэліся з начальнікам аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ягорам Шапецькам, каб даведацца пра стан спраў па бягучых і капітальных рамонтаў, уводзе жылля.

– Што з запланаванага ўжо выканана, як ідзе будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў?
– За студзень-жнівень 2022 года ўведзена ў эксплуатацыю жылых памяшканняў за кошт усіх крыніц фінансавання ў колькасці 5835 квадратных метраў.
Увод жылых памяшканняў забяспечаны заказчыкам КУДП «УКБ Калінкавіцкага раёна» пры будаўніцтве 60-і кватэрнага жылога дома ў мікрараёне «Паўночны-2» у райцэнтры, а таксама індывідуальнымі забудоўшчыкамі ўведзена ў эксплуатацыю 17 аднакватэрных індывідуальных жылых дамоў.
З дзяржаўнай падтрымкай уведзена ў эксплуатацыю 4056 квадратных метраў жылля або 178,1% гадавога задання.
Як пазначыў у час размовы Ягор Уладзіміравіч, палепшаны жыллёвыя ўмовы для 40 шматдзетных сем’яў (або 121,2% ад гадавога задання). Дасягнуты паказчык шляхам будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома ў мікрараёне «Паўночны-2» у райцэнтры і індывідуальных аднакватэрных жылых дамоў у вёсках Макарычы і Бяланавічы, горадзе Петрыкаве, аграгарадках Ляскавічы і Чалюшчэвічы, гарадскім пасёлку Капаткевічы.
– Надзённай для жыхароў Петрыкаўшчыны застаецца тэма бягучых і капітальных рамонтаў. Ці ўсе запланаваныя работы будуць праведзены?
– На правядзенне работ па капітальным рамонце жыллёвага фонду і іншых аб’ектаў на 2022 год у бюджэт раёна выдзелена 571,2 тысячы рублёў з абласнога бюджэту.
У адпаведнасці з зацверджаным бягучым графікам капітальнага рамонту жыллёвага фонду на 2022 год запланаваны рамонт пяці жылых дамоў.
Па капітальным рамонце жылога дома па вуліцы Р. Люксембург, 10 праектна-каштарысная дакументацыя прайшла дзяржаўную экспертызу са станоўчым заключэннем. На гэты момант праводзяцца рамонтныя работы. Увод аб’екта плануецца ў 3 квартале бягучага года.
Праводзяцца рамонтныя работы жылога дома па вуліцы Гарадоцкая, 16 у вёсцы Мышанка. Увод аб’екта плануецца ў кастрычніку, – пазначыў у час сустрэчы Ягор Шапецька.
Па капітальным рамонце жылога дома па вуліцы Партызанская, 7, што знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Капаткевічы, як паведаміў у час размовы начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, праектна-каштарысная дакументацыя прайшла дзяржаўную экспертызу са станоўчым заключэннем.
Што да капітальнага рамонту жылых дамоў № 1 і 2 па вуліцы Школьная ў гэтым жа населеным пункце, то дакументацыя знахо-дзіцца ў распрацоўцы.
Работа па ўсіх незавершаных аб’ектах, як запэўніў начальнік аддзела, будзе працягвацца.

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о