Наркотыкі.  Адказнасць. Наступствы

Наталля Мікалаеўна правяла дыялогавую пляцоўку па тэме прафілактыкі злачынстваў у галіне незаконнага звароту наркатычных сродкаў.
– Прага да нажывы, жаданне зарабіць лёгкія грашовыя сродкі на распаўсюджанні наркатычных і псіхатропных сродкаў падштурхоўвае маладых людзей паспрабаваць сябе ў якасці закладчыкаў, – адзначыла выступоўца. – Акрамя гэтага, з’явілася яшчэ адна новая спецыяльнасць: спорцікі. “Спецыялісты” гэтай галіны часцей за ўсё ў мінулым былі спартсменамі і сёння, маючы сілу, фізічна караюць тых, хто не выканаў заданне па закладцы наркатычных рэчываў.
Куратар сустрэчы прапанавала вучням відэаролік, які быў прысвечаны рабоце спорцікаў і закладчыкаў. Многія эпізоды аказаліся жудасныя.
Наталля Мікалаеўна звярнула ўвагу вучняў на тое, што калі чалавек, незалежна ад узросту, трапіў пад следства за распаўсю-джванне наркотыкаў, то ён “праіснуе” ў турме менавіта на той перыяд, які яму вызначыў суддзя. Амністыя пры такіх злачынствах не прадугледжана.
З 1 верасня 2021 года ў Беларусі ўведзены біяметрычныя дакументы, якія пацвярджаюць асобу (ідэнтыфікацыйныя карты), і біяметрычныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь (у выглядзе пашпартнай кніжкі).
Пра нюансы атрымання, іх прызначэнне і кошт распавёў падлеткам начальнік ад-дзялення па грамадзянстве і міграцыі Петрыкаўскага РАУС Васіль Сыцько.
Урач псіхіятр-нарколаг Алена Сапоненка, расказала пра залежнасці, якія існуюць у людзей. У ліку якіх – залежнасць ад наркотыкаў, цыгарэт, алкаголю, гаджэтаў. Спецыяліст адзначыла, што ад такой “хваробы” можна пазбавіцца выключна пры асабістым жаданні чалавека, а ўжо доктар назначыць лячэнне.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о