11 студзеня ў рамках правядзення на тэрыторыі вобласці мерапрыемства “Беражыце дзяцей” была праведзена прафілактычная акцыя.

“Беражыце дзяцей!”

Супрацоўнікі АДАІ завіталі з прафілактычнай гутаркай у Пціцкую сярэднюю школу — дзіцячы сад, дзе расказалі пра патрабаванні ПДР для пешых удзельнікаў дарожнага руху на праезнай частцы, патлумачылі адміністрацыйную адказнасць за парушэнні.

“Беражыце дзяцей!”

Увага была нададзена паводзінам на пешаходных пераходах, парушэнням правілаў перавозкі пасажыраў ва ўзросце да 12 гадоў і правілам кіравання сродкамі персанальнай мабільнасці.

“Беражыце дзяцей!”

У ходзе правядзення інфармацыйна-тлумачальнай работы дзецям былі ўручаны тэматычныя буклеты і 10 святловяртальных элементаў.

Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о