“Адно акно” побач

0
601

У службу “адно акно” Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта штодня звяртаюцца грамадзяне па шырокім спектры пытанняў: пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пера-планіроўка кватэры, рэканструкцыя жылога дома. Пры звароце грамадзяніну неабходна прадставіць мінімальны пакет дакументаў, які патрабуецца для ажыццяўлення той ці іншай працэдуры.
З пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэтам праз службу “адно акно” па заявах грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Петрыкаўскага райвыканкама ў рубрыцы “адно акно” (http://www.petrikov.gomel-region.by/ru/perechen/), а таксама, пры неабходнасці, можна атрымаць кансультацыю па нумары тэлефона 2-88-85.

Ганна АЎЧЫННІКАВА,
галоўны спецыяліст службы “адно акно”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о