Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2023 года № 227 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве” вызначаны тэрміны прызыву, што прыпадаюць на жнівень-лістапад бягучага года, на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву.
У сувязі з гэтым неабходна нагадаць грамадзянам, што абарона Рэспублікі Беларусь з’яўляецца канстытуцыйным і свяшчэнным абавязкам кожнага беларуса, згодна з артыкулам 57 Галоўнага закона Рэспублікі Беларусь.
Грамадзяне, якія падпадаюць пад прызыў на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, павінны няўхільна выконваць абавязкі, прадугледжаныя ў артыкуле 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” № 1914-ХІІ ад 5 лістапада 1992 года, у прыватнасці, з’яўляючыся ў вызначаны час і месца па выкліку (позве) ваеннага камісарыята па месцы жыхарства ці іншага органа, што ажыццяўляе воінскі ўлік.
Артыкулам 10 адзначанага закона прадугледжана прыцягненне да адказнасці, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, грамадзян, якія не з’явіліся без паважных прычын у месца і тэрмін, вызначаныя ў позвах ці накіраваннях ваеннага камісарыяту ці іншага органа, што ажыццяўляе воінскі ўлік, парушыўшых абавязкі па воінскім уліку, ухіляючыхся ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу, альбо ад яўкі на зборы ці заняткі і вучэбныя зборы, альбо ад воінскага ўліку ці адмовіўшыхся ад атрымання позваў ці накіраванняў ваеннага камісарыята ці іншага органа, што ажыццяўляе воінскі ўлік.
Такая адказнасць прадугледжана Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях (артыкулы 26.1, 26.3) і Крымінальным кодэксам артыкул 435.

Аляксандр АДАМОЎСКІ,
ваенны камісар раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о