27 чэрвеня да рэспубліканскага сямейнага праекта “Падзяліся сваёй гісторыяй” далучылася сям’я Туравец з горада Петрыкава.

Павага подзвігу Павага подзвігу Павага подзвігу Павага подзвігу Павага подзвігу Павага подзвігу Павага подзвігу Павага подзвігу
Для маладой сям’і даты Дзень Перамогі, Дзень усенароднай памяці ахвяр фашызму і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Дзень Незалежнасці – адны з важных у годзе.

Як расказала маці дваіх дзяцей Дар’я Туравец (зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за малодшым дзіцям), сёння настаў як ніколі важны час, каб данесці да дзяцей галоўнае – цана чыстага неба над галавой абышлася нашаму народу вялікай цаной.

– Мы павінны памятаць тых, хто коштам свайго жыцця абараняў Радзіму, хто ішоў у бой, ведаючы, што не вернецца, хто рызыкаваў усім дзеля таго, каб мы сёння жылі ў свабоднай краіне, мелі магчымасць развівацца, атрымліваць адукацыю, рэалізоўвацца, ствараць сем’і і гадаваць дзяцей.

Кожны год напярэдадні Дня незалежнасці сям’я Туравец наведвае памятныя мясціны нашага горада і раёна. Сёння гэтае месца – магіла Невядомага салдата. Нагадаем, што далучыцца да акцыі можа кожны жадаючы. У нас сапраўды нямала ўнікальных месцаў, прысвечаных памяці загінуўшых за свабоду нашай Радзімы. Напярэдадні галоўнага свята краіны, Дня Незалежнасці, гэта нагода сабрацца ля аднаго з такіх месцаў, магчыма, навесці там парадак, ускласці кветкі і расказаць дзецям праўду пра тых, хто заваяваў для нас мір. Зрабіце фота і раскажыце сваю гісторыю ў тэлеграм-канале “Жанчыны Гомельшчыны” (https://t.me/womengomel). Самыя цікавыя гісторыі будуць размешчаны на рэсурсах газеты “Гомельская праўда”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о