Паважаныя жыхары Петрыкаўшчыны!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з паспяховым завяршэннем жніва і раённымі “Дажынкамі-2026”!
Праца хлебароба здаўна была самай паважанай. Хлеб – гэта сімвал жыцця, міру, багацця і шчасця. За кожным цэнтнерам залатога збожжа новага ўраджаю стаіць самаадданая праца камбайнераў, аграномаў, інжынераў, кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
У час уборачнай кампаніі аграрыі Петрыкаўшчыны праявілі высокі прафесіяналізм, арганізаванасць і сапраўдную любоў да роднай зямлі. Ваша нястомная праца – аснова стабільнасці нашага раёна і гарантыя харчовай бяспекі роднай Беларусі.
Дарагія землякі! Шчыра зычым вам моцнага здароўя, сямейнага цяпла, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых працоўных перамог! Няхай каравай 2026 года будзе важкім і духмяным, а ў кожнай хаце пануюць мір, дабрабыт і згода!
Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий