100-гадовы юбілей адзначыла ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вера Кароткая

0
791

Далёка не кожнаму чалавеку лёсам вызначана святкаваць стогадовы дзень нараджэння. На сённяшні дзень Вера Аляксандраўна – адзіны ветэран у нашым раёне, тым больш каштоўная гэтая сустрэча ў юбілейны дзень нараджэння, цёплыя словы, віншаванні і падарункі, што былі адрасаваны юбіляршы, салдату Перамогі.

Адзначаючы такі значны юбілей, жанчына прымала віншаванні не толькі ад родных і блізкіх людзей, а і ад кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, што сабраліся ля дома ветэрана, каб павін-шаваць жанчыну з гэтай прыгожай датай.
“Далёка не кожны адолее шлях у 100 гадоў. Вы з гонарам прайшлі яго, не разгу-біўшы душэўнай цеплыні і шчырасці, – пачала віншавальную прамову намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько. – Бясконцыя словы падзякі і нізкі паклон Вам, паважаная Вера Аляксандраўна ад жыхароў Петрыкаўшчыны за Перамогу, за мір, за шчасце жыць”.

100-гадовы юбілей адзначыла ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вера Кароткая

Да таго ж прадстаўнік улады афіцыйна засведчыла факт 100-годдзя, уручыўшы юбіляршы новы пашпарт, які будзе сапраўдны да 125-гадовага юбілею жанчыны, і пажадала ёй у добрым здароўі дажыць да таго часу. Такім чынам, другі век бабуля-доўгажыхарка пачала з новым дакументам. Ад райвыканкама і грамадскіх арганізацый Петрыкаўшчыны імянінніцы прызначаліся цёплыя словы, кветкі, падарункі і абавязковы атрыбут дня нараджэння – торт.

У той дзень прагучала шмат сардэчных пажаданняў у адрас Веры Аляксандраўны, якая адзначыла свой 100-гадовы юбілей у такой камфортнай і добразычлівай абстаноўцы.
Так, лёсам адмерана жанчыне доўгае жыццё, ахутанае цеплынёй і клопатам. Чатырнаццаць гадоў таму не стала мужа, а восем гадоў таму пераехала яна з Капаткевіч у райцэнтр, у дом дачкі Марыі і зяця Сяргея Марцынкевічаў.
Дачка разважае:

– Падумаць толькі: мая мама нарадзілася ў 1923 годзе, гадавалася ў першыя паслярэвалюцыйныя гады і ў часы калектывізацыі, юнацтва і маладосць яе прыпалі на час Вялікай Айчыннай вайны, працавала пры савецкай уладзе, стала сведкай перабудовы, развалу СССР – колькі пры яе жыцці эпох змянілася!
Я вельмі шчаслівая, таму што далёка не ў кожнага бывае такая магчымасць – у нашым узросце абняць сваю матулю, пася-дзець побач. Гэта сапраўды вялікае шчасце, што і наш род мае свайго доўгажыхара. Ведаеце, мама ніколі ні з кім не сварылася. Незласлівая па характары, яна ніколі не трымала ў галаве дрэнных думак. Магчыма, таму і наканаваны ёй лёсам доўгі век.

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас Веры Аляксандраўны. Далучаемся да іх і мы, зычым юбіляршы моцнага здароўя і яшчэ многа шчаслівых гадоў жыцця.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о