З 27 лютага па 4 сакавіка ў краіне пройдуць дні бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Здзейсніў ДТЗ – адказвай!”, накіраваныя на прафілактыку здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.

З пачатку года на тэрыторыі Гомельскай вобласці адбылося 2 ДТЗ, пасля ўчынення якіх вадзіцелі пакінулі месца здарэння і ў міліцыю пра ДТЗ не паведамілі. У гэтых аварыях 1 чалавек загінуў і 1 – атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці.
Правілы дарожнага руху дакладна вызначаюць канкрэтныя дзеянні вадзіцеля пасля ўчынення ДТЗ.
У адносінах да асоб, якія ўцяклі з месца ДТЗ, можа прымяняцца як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.
КоАП за пакіданне кіроўцам месца ДТЗ, удзельнікам якога ён з’яўляецца, у выпадку, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 25 базавых велічынь ці пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да 2-х гадоў.
Калі ж вадзіцель заведама пакінуў пацярпелага ў небяспечным для жыцця або здароўя стане, ён панясе крымінальную адказнасць. Мерай пакарання за такое дзеянне з’яўляецца арышт, абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 3-х гадоў са штрафам.
ПДР таксама прадугледжваюць і выключэнні, калі можна пакінуць месца ДТЗ. Так, калі ёсць пацярпелыя ў выніку ДТЗ і ім немагчыма аказаць неабходную дапамогу, або адсутнічае магчымасць выклікаць хуткую дапамогу, вадзіцель можа пакінуць месца аварыі для выратавання жыцця і здароўя пацярпелага, папярэдне зафіксаваўшы ў прысутнасці відавочцаў становішча свайго аўтамабіля і абавязкова паведаміўшы ў ДАІ пра здарэнне.
Калі ў ДТЗ трапілі толькі два транспартныя сродкі, і ніхто з удзельнікаў дарожнага руху не пацярпеў, вадзіцелі маюць законнае права разабрацца па факце здарэння шляхам запаўнення страхавога паведамлення “Еўрапратакола”.
Пры гэтым, згодна з пунктам 31.4 ПДР, павінны быць адначасова выкананы наступныя ўмовы:
– у выніку здарэння шкода нанесена толькі транспартным сродкам, якія ўдзельнічалі ў ДТЗ;
– ДТЗ адбылося з удзелам двух ТС, у тым ліку ў выпадку спынення і стаянкі аднаго з іх;
– асобы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, маюць права на кіраванне ТС адпаведнай катэгорыі;
– у дачыненні да транспартных сродкаў ёсць дзеючыя дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці іх уладальнікаў;
– вадзіцелі самастойна ўстанавілі віноўніка ДТЗ і маюць адзіную пазіцыю наконт прычын і абставін здарэння;
– вадзіцелі ТС, якія ўдзельнічалі ў ДТЗ, не прад’яўляюць прэтэнзій да стану адзін аднаго;
– шкода, прычыненая кожнаму ТС, які ўдзельнічаў у ДТЗ, ацэньваецца кіроўцамі ў памеры не больш за 150 БВ.
Калі хаця б адна з умоў не выканана, неабходна выклікаць супрацоўнікаў ДАІ.

Аляксандр ГУБАР,
часова выконваючы абавязкі
на пасадзе начальніка АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о