Беларусь заўсёды з дабром сустракае гасцей, частка з іх знаходзіць тут сваю другую радзіму, абжываецца, стварае сем’і і становіцца паўнапраўнымі грамадзянамі нашай цудоўнай краіны. Асобная катэгорыя гасцей злоўжывае гасціннасцю і ў канчатковым выніку прымусова пакідае Рэспубліку Беларусь.
Так, герой нашага артыкула, прыбыўшы некалькі гадоў таму з Расійскай Федэрацыі, стварыў тут сям’ю, нарадзіў дзяцей, атрымаў працу і месца пражывання, аднак сямейныя каштоўнасці захаваць не змог. Неўзабаве з-за злоўжывання спіртнымі напоямі дзіця было адабрана, шлюб скасаваны. Далей – неаднаразовыя прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, судзімасці за ўчыненне злачынстваў.
Вынік – з не знятай і не пагашанай судзімасцю высланы ў сакавіку гэтага года ў прымусовым парадку з Рэспублікі Беларусь і забарона на ўезд у Рэспубліку тэрмінам на тры гады. Аднак, зноў незаконна прыбыў на тэрыторыю Рэспублікі, дзе быў затрыманы і ў узяты пад варту.
Следчымі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 371-2 КК.
Галіна КАЗАК,
па матэрыялах РАСК.







Оставить комментарий