Дзяржава на службе чалавека

0
303

У нашай краіне дзяржава прыкладае значныя намаганні для падтрымкі сваіх грамадзян, асабліва тых, хто апынуўся ў складаных жыццёвых абставінах.

Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца дзейнасць ДУ «Капаткевіцкі сацыяльны пансіянат “Палессе”, які быў адкрыты ў 1963 годзе.
Візіт карэспандэнта “ПН” у дадзеную ўстанову дазволіў на свае вочы ўбачыць, як рэалізуецца дзяржаўная палітыка клопату пра людзей.

Дзяржава на службе чалавека– Пансіянат «Палессе» – гэта не проста месца пражывання, а цэлы комплекс паслуг, накіраваных на забеспячэнне годнага жыцця пражываючых, – дзеліцца дырэктар установы Людміла Гошка. – Наша дзейнасць накіравана на арганізацыю пастаяннага догляду, бытавога абслугоўвання і медыцынскай дапамогі, забеспячэнне грама-дзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, правядзенне культурна-масавых і спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў, паляпшэнне ўмоў пражывання пажылых грамадзян і інвалідаў.

У цяперашні час ва ўстанове пражывае 270 чалавек, створаны аддзяленні для грамадзян, якія знаходзяцца на агульным і пасцельным рэжыме. Медыцынскае абслугоўванне пражываючых ажыццяўляе ўрач агульнай практыкі, урач-псіхіятр, 2 фельчары, 12 медыцынскіх сясцёр, зубны фельчар, малодшы медыцынскі персанал. Па паказаннях пражываючым аказваецца дапамога вузкімі спецыялістамі ўстаноў аховы здароўя гарадоў: Петрыкаў, Гомель, Калінкавічы, Мазыр, Мінск. У пансіянаце арганізавана 4-разавае харчаванне, у тым ліку дыетычнае.

Дзяржава на службе чалавека– З 2023 года ва ўстанове ўведзена паслуга дзённага знаходжання ў форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання, – працягвае Людміла Мікалаеўна. – Аказваецца яна да пяці разоў на тыдзень без спагнання платы і ў вельмі зручны час: з 8 да 20 гадзін.Па жаданні на платных умовах прадастаўляецца харчаванне да чатырох разоў на дзень.

Дзяржава на службе чалавекаДля заключэння дагавора на аказанне паслуг дзённага знаходжання неабходна звярнуцца ў адміністрацыю пансіяната і прадаставіць наступныя дакументы: заяву, дакумент, які сведчыць асобу, заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выпіску з медыцынскіх дакументаў. Інфармацыю можна атрымаць па нумары тэлефона 9-56-02.

Дзяржава на службе чалавекаАдным з ключавых прыярытэтаў “Палесся” з’яўляецца работа па добра-ўпарадкаванні тэрыторыі і стварэнні даступнага асяроддзя для сваіх жыхароў. Са слоў кіраўніка, працоўны калектыў рэгулярна праходзіць навучанне, курсы павышэння кваліфікацыі, а таксама штогадовую праверку ведаў па пытаннях аховы працы.

– Галоўнай задачай для нас з’яўляецца якаснае аказанне сацыяльных паслуг і забеспячэнне камфортных умоў пражывання, каб кожны адчуваў сябе як дома, – адзначае Людміла Гошка.

Гутарыла Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о