Інфармацыйна-культурнае мерапрыемства «Вялікі Кастрычнік у гісторыі нашага горада» сабрала неабыякавых да мінулага і будучыні землякоў. Удзельнікамі сталі не толькі землякі, вядомыя сваёй актыўнай грамадскай дзейнасцю і багатым жыццёвым досведам, але і актыўная моладзь Петрыкаўшчыны, якая з цікавасцю і ўвагай слухала выступленні старэйшых пакаленняў.
Асаблівую цікавасць выклікалі выступленні ветэранаў працы Кацярыны Ліцвін і Галіны Вяраксы, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі пра часы, калі ідэалы Кастрычніка былі ў самым разгары. Яны распавядалі пра працоўныя перамогі, пра будаўніцтва новага жыцця, пра тое, як змяняўся горад і яго жыхары. Гэтыя гісторыі, напоўненыя шчырасцю і любоўю да роднай зямлі, глыбока кранулі сэрцы ўсіх прысутных.







Оставить комментарий