Паважаныя работнікі і ветэраны ААТ “Беларуськалій”!

Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ад мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Горназдабыўны комплекс – гэта стратэгічная аснова нацыянальнай эканомікі, якая шмат у чым фарміруе яе экспартны патэнцыял і гарантуе эканамічную стабільнасць нашай дзяржавы.

“Беларуськалій” па праве лічыцца візітнай карткай беларускай прамысловасці. Прадпрыемства бесперапынна развіваецца: павялічваюцца вытворчыя магутнасці, укараняюцца найноўшыя тэхналогіі, удасканальваюцца лагістычныя ланцужкі і асвойваюцца новыя рынкі збыту. І за кожным гэтым дасягненнем, за кожнай тонай здабытага калійнага багацця стаіць цяжкая, кругласутачная праца тысяч прафесіяналаў.

Вашы стойкасць, мужнасць і ўменне эфектыўна працаваць нават у самых няпростых умовах выклікаюць глыбокую павагу. Сваёй штодзённай працай вы даказваеце, што для сапраўднага майстра сваёй справы няма невыканальных задач.

Асаблівыя словы падзякі – ветэранам галіны. Менавіта вы стварылі тыя высокія стандарты майстэрства і традыцыі шахцёрскай узаемавыручкі, якія сёння беражліва захоўваюцца.

Ад усёй душы жадаю вам невычэрпнай энергіі і аптымізму, працоўных перамог і новых дасягненняў у імя працвітання любімай Беларусі і беларускага народа.

Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні вам і вашым сем’ям.

Наталля Іванаўна КАЧАНАВА,
старшыня Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о