С Днём шахтёра! Поздравление от руководства Петриковского района коллективу рудоуправления

0
512

Шаноўныя работнікі Петрыкаўскага рудаўпраўлення!
Віншуем з Днём шахцёра!

Праца ў горназдабыўной прамысловасці патрабуе высокай кваліфікацыі, вытрымкі, дысцыпліны. Людзі вашай прафесіі ўносяць істотны ўклад у павышэнне экспартнага патэнцыялу краіны, развіццё сацыяльнай сферы і рост дабрабыту грамадзян.

Сёння шахцёры не толькі захоўваюць закладзеныя папярэднымі пакаленнямі традыцыі і вопыт, а ўпэўнена рухаюцца па шляху дынамічнага развіцця, выкарыстоўваючы ў вытворчых працэсах перадавыя тэхналогіі і высокапрадукцыйную тэхніку.

Прыемна адзначыць, што кампетэнтнасць і майстэрства працоўных калектываў Петрыкаўскага рудаўпраўлення, іх высокая самааддача, разуменне важнасці задач, дазваляюць з упэўненасцю гаварыць пра тое, што нашы гарнякі будуць і надалей знаходзіцца ў авангардзе прамысловасці рэспублікі.

Жадаем мірнага неба, дабра і радасці, бяспечнай працы, прафесійных поспехаў у імя роднай Петрыкаўшчыны, Рэспублікі Беларусь!

Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў 

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные