Сёння ў раённым Доме культуры панавала асаблівая атмасфера свята!
Мы адзначылі знакавую дату – 25-годдзе ўтварэння ДУ «Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Гэта чвэрць стагоддзя адданай працы, шчырай дапамогі і неацэннай падтрымкі тым, хто найбольш у ёй мае патрэбу.
Цэнтр стаў сапраўдным маяком надзеі для многіх сем’яў, пажылых людзей, дзяцей і ўсіх, хто сутыкнуўся з жыццёвымі цяжкасцямі. На ўрачыстым мерапрыемстве ўшанавалі працаўнікоў цэнтра, адзначылі іх прафесіяналізм, чуласць і неабыякавасць.
Дзякуючы вашай працы, многія людзі адчуваюць сябе не самотнымі, а акружанымі клопатам і ўвагай.
Няхай ваша добрая справа працягваецца, а сэрцы тых, каму вы дапамагаеце, напаўняюцца цяплом і радасцю! Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, новых поспехаў і далейшага развіцця!













Оставить комментарий