Нафтагазавая прамысловасць мае для Беларусі асобае стратэгічнае
значэнне. Здабыча і рэалізацыя прадукцыі галіны забяспечваюць энергетычную бяспеку краіны, служаць пэўнай базай для росту і развіцця
яе эканомікі, з’яўляюцца моцнай асновай сацыяльнай стабільнасці.

Ваша прафесійная праца, назапашаны дзесяцігоддзямі вопыт,
укараненне сучасных тэхналогій дазваляюць паспяхова вырашаць
самыя складаныя задачы па забеспячэнні спажыўцоў паліўнаэнергетычнымі рэсурсамі.

Няхай добрыя традыцыі адказнага і добрасумленнага выканання
пастаўленых мэт дазваляюць вам і ў далейшым прафесійна падыходзіць
да рашэння самых складаных пытанняў і дабівацца найлепшых вынікаў.

Моцнага вам здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, цяпла і шчасця
вам і вашым блізкім!

Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о