фото взято из открытых источников

Віншуем з прафесійным святам.
Гэты дзень – выдатная нагода яшчэ раз выказаць падзяку ўсім, хто добрасумленнай працай вырашае важныя задачы па ўмацаванню харчовай бяспекі краіны.
Сёння сельскагаспадарчая галіна імкліва рэалізоўвае свой патэнцыял: укараняюцца перадавыя тэхналогіі, новыя прынцыпы вытворчасці і перапрацоўкі, мадэрнізуюцца прадпрыемствы, выпускаецца высакаякасная прадукцыя.
Нам ёсць чым ганарыцца. Цяперашнія дасягненні – вынік паўсядзённай згуртаванай працы работнікаў палёў і ферм, перапрацоўчай прамысловасці, спецыялістаў і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.
Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, упартая праца, вопыт, эфектыўнае кіраванне і далей будуць служыць развіццю аграрнага сектара Петрыкаўшчыны.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру. Няхай вам у жыцці спадарожнічаюць поспех і дабрабыт!


Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные