Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аляксандр Матарас у час свайго візіту ў Капаткевіцкі сацыяльны пансіянат “Палессе” пазнаёміліся з умовамі пражывання пастаяльцаў. Парламентарый і старшыня прафсаюза наведалі жылыя пакоі, дзе пражываюць людзі, а таксама агульныя зоны, прызначаныя для адпачынку і творчасці. Таксама госці пагутарылі з тымі, хто жыве ў пансіянаце, работнікамі ўстановы. Святлана Сянько і Аляксандр Матарас з увагай выслухалі меркаванні, пытанні і пажаданні пражываючых. Такія сустрэчы з’яўляюцца найбольш эфектыўным спосабам атрымаць поўную і аб’ектыўную карціну жыцця ва установе дадзенага тыпу , зразумець патрэбы людзей і вызначыць прыярытэтныя напрамкі для далейшага паляпшэння ўмоў. Па выніках візіту было адзначана, што ў пансіянаце створаны годныя ўмовы для пражывання. Гэта сведчыць пра высокую адказнасць адміністрацыі ўстановы і ўвазе да сацыяльнай сферы з боку дзяржавы.








Оставить комментарий