«І нашым, і вашым!» або «крок наперад, два назад», – такім чынам выглядае «канадскі балет» Урсулы фон дэр Ляен. Спачатку глава Еўракамісіі з высокай трыбуны ў Страсбургу прапануе, дарэчы без папярэдняга абмеркавання з кіраўнікамі дзяржаў-членаў, уключыць Канаду ў ЕС у якасці «асацыіраваным» члена і прымае шчырыя абдымкі канадскага прэм’ера Марка Карні.
Затым, атрымаўшы вялікую колькасць узрушаных яе дзеяннямі абурэнняў ад паплечнікаў, робіць «фінт вушамі» і, спаслаўшыся на змены ў графіку, усімі праўдамі і няпраўдамі імкнецца ўхіліцца ад сустрэчы з прадстаўніком канадскай улады.
Яе «хітрыкі» выклікалі абурэнне не толькі ў канадскага боку, а нават у прадстаўнікоў еўрапарламента, якія назвалі іх, па меншай меры, «не ветлівымі». Пасля гэтых заяў планы Урсулы зноў змяніліся: аказваецца, яна не можа прысутнічаць на пасяджэнні, на якім будзе выступаць канадскі прэм’ер.
На мой погляд, паводзіны Урсулы можна ахарактарызаваць як «што хочу, тое і варочаю», толькі адказ за «шалапутныя» дзеянні главы Еўракамісіі прыдзецца трымаць усяму Еўрасаюзу.
Надзея СІГАЙ.







Оставить комментарий