У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краю

0
56

Намеснік старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Янчанкава сустрэлася з жыхарамі вёскі Макарычы ў рамках Адзінага дня інфармавання.

У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краю

Галоўнай тэмай абмеркавання стаў турыстычны патэнцыял Беларусі, развіццё рэгіянальных брэндаў і перспектывы галіны. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Блінец падрабязна азнаёміла прысутных з асноўнымі тэзісамі парадку дня.

У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краю У сваю чаргу Аляксандра Міхайлаўна дэталёва спынілася на турыстычных брэндах Петрыкаўскага раёна. Сярод іх – унікальныя прыродныя комплексы, дом-музей героя Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў дзеда Талаша, музей пад адкрытым небам, сафары-парк у Ляскавічах, міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, культавыя рэлігійныя аб’екты.

У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краю У працяг размовы намеснік старшыні райвыканкама праінфармавала прысутных пра перспектывы развіцця Макарыч. Так, у бліжэйшыя некалькі гадоў плануецца маштабная забудова населенага пункта – нашы вёскі і гарады павінны быць не толькі прывабнымі для турыстаў, аднак і камфортнымі для пражывання.

У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краюЖыхары вёскі ў сваю чаргу скарысталіся магчымасцю пагутарыць з кіраўніцтвам раёна і задалі хвалюючыя пытанні. Мясцовых жыхароў цікавілі тэмы добраўпарадкавання тэрыторый, выдалення аварыйных дрэў на землях агульнага карыстання, утрымання і рамонту дарог, якасці пітной вады і адказнасці землякоў-вяскоўцаў за самавыгул сабак. Па ўсіх узнятых пытаннях былі дадзены тлумачэнні прысутнымі на сустрэчы кіраўнікамі адказных служб. Асобныя пытанні ўзяты на кантроль.

У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краю У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краю У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краю У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краю У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краю У цэнтры ўвагі – развіццё турызму і роднага краю

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о