Сёння ў Петрыкаве на базе філіяла «Петрыкаўскі раённы Дом культуры» праходзяць тактыка-спецыяльныя вучэнні. Мэта мерапрыемства — адпрацоўка зладжанасці дзеянняў пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый у месцах масавага знаходжання людзей.
Паводле легенды вучэнняў, у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі ў будынку ўстановы культуры адбылося ўзгаранне. Агонь пачаў імкліва распаўсюджвацца, ствараючы пагрозу жыццю і здароўю наведвальнікаў і персаналу, а таксама ставячы пад удар матэрыяльныя каштоўнасці аб’екта.
У вучэннях прынімаюць удзел падраздзяленні Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Паводле задумы, астатнія сілы і сродкі экстранных службаў выклікаліся ўмоўна, што дазволіла выратавальнікам засяродзіцца на адпрацоўцы алгарытмаў дзеянняў ва ўмовах абмежаванага часу і складанай планіроўкі будынка.






Оставить комментарий