Сёння ў раённым Доме культуры прайшоў раённы конкурс «Лепшая маладая сям’я Петрыкаўшчыны-2025».
За гэта ганаровае званне змагаліся чатыры таленавітыя і крэатыўныя сем’і Петрыкаўшчыны: сям’я Беламутавых, Говар, Ёрш і Спіцыных.
Праграма раённага этапу конкурсу «Лепшая маладая сям’я Петрыкаўшчыны» складалася з некалькіх этапаў: «Сям’я са знакам якасці», «Для цябе, мая Радзіма», «Квіз», “Галасаванне-анлайн”
Па выніках анлайн-галасавання перамогу святкавала сям’я Спіцыных, якая адзначана падарункам ад РАГА «Белая Русь»
У намінацыі «Самая творчая сям’я» пераможцамі прызнана сям’я Говар з Капаткевічаў.
Сям’і ўручаны сертыфікат ад раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь».
«Самыя крэатыўныя» — сям’я Ёрш. Сям’я адзначана падарункам ад РАГА «Белая Русь»
А «Самыя дружныя» — сям’я Спіцыных . Сям’і ўручаны падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»
Найбольшую суму балаў па выніках чатырох этапаў набрала шматдзетная сям’я Мікалая і Зінаіды Беламутавых.
Сям’я пераможцаў прадставіць наш раён у фінале конкурсу «Лепшая маладая сям’я Гомельшчыны».











Оставить комментарий