Адкрыла мерапрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Блінец, адзначыўшы важнасць правядзення такіх спаборніцтваў для патрыятычнага выхавання працоўнай моладзі.
Нагадаем, у “Прарыве” прынялі ўдзел шэсць каманд: Петрыкаўскае рудаўпраўленне, ДЛГУ «Петрыкаўскі лясгас», ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі», Петрыкаўскі раён газазабеспячэння, УАЗ » Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца», аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама.
Конкурсная праграма ўключала “Візітную картку”, здачу нарматываў для выяўлення ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці ў межах Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь “Гатовы да працы і абароны», удзел ў ваенна-спартыўных спаборніцтвах «Разам да Перамогі!» — разборка і зборка аўтамата АК-74 і медыцынскі пост.
Каманды атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў, а вынікі Гульні будуць агучаны ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаванных да Тыдня моладзі.
Больш падрабязна – на старонках “ПН”.

Прапануем фотарэпартаж з мерапрыемства
https://vk.com/album-126546842_311063225






Оставить комментарий