Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько правяла маніторынг цэн у крамах г.п. Капаткевічы.
Сумесна са старшынёй Капаткевіцкага сельвыканкама Святланай Сіняковіч зазірнулі ў гандлёвыя аб’екты , каб даведацца, як яны спраўляюцца з забеспячэннем жыхароў усім неабходным.
У гарадскім пасёлку Капаткевічы функцыянуюць гандлёвыя аб’екты Белспажыўкааперацыі і прыватнай фірмы ўласнасці. Галоўнае, што радуе — гэта шырокі асартымент тавараў першай неабходнасці. Ад свежага хлеба і малака да бытавой хіміі і сродкаў гігіены — усё, што трэба для паўсядзённага жыцця, тут можна знайсці без цяжкасцей.
Сярод гандлёвых сетак асаблівае месца займаюць такія вядомыя, як «Еўраопт», «Тры цэны», «Капеечка». Іх прысутнасць гарантуе наяўнасць шырокага выбару прадуктаў харчавання, а таксама прапануе выгадныя акцыі і скідкі.
Пазітыўныя водгукі атрымалі і ад саміх жыхароў падчас апытання, якія выказалі задавальненне асартыментам тавараў. Жыхары адзначаюць, што на паліцах ёсць усё неабходнае. Яны задаволены як асартыментам, так і якасцю абслугоўвання.
Таксама ў рамках рабочай паездкі Святлана Уладзіміраўна надала асаблівую ўвагу пытанням аховы здароўя
У Капаткевіцкай участковай бальніцы ўвага была сканцэнтравана на пытаннях, якія з’яўляюцца прыярытэтнымі для сацыяльна-арыентаванай дзяржавы: даступнасць і якасць аказання медыцынскіх паслуг.
В.А. загадчыка бальніцы Камарова Галіна Іванаўна азнаёміла з работай установы. Стацыянар разлічаны на 35 ложкаў, у в. — 20 ложкаў сястрынскага догляду і 15 ложкаў тэрапеўтычнага профілю.
Колькасць абслугоўванага насельніцтва — 2372 чалавекі, з іх 459 дзяцей.
Аказвае звыш 3200 чалавекам стацыянарную тэрапеўтычную дапамогу насельніцтву абслугоўваючага ў рэгіёне.
Ва ўстанове створаны камфортныя ўмовы. Праведзены каметычны рамонт прыёмнага аддзялення, абноўлены наведванні лабараторыі.
Асобна жадаецца адзначыць працу стаматалагічнага кабінета. Важна, што жыхары маюць магчымасць атрымаць неабходную стаматалагічную дапамогу, не выязджаючы за межы населенага пункта.Створаны камфортныя ўмовы для знаходжання пацыентаў.







Оставить комментарий