У Адзіны дзень інфармавання дэпутат палаты Падстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько наведала працоўны калектыў ААТ “Петрыкаўскі аграсэрвіс”

Галоўная тэма сустрэчы – “Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі”.
Парламентарый азнаёміла калектыў з праграмамі, што рэалізуюцца ў краіне па развіцці турыстычнай галіны, стварэннем новых гісторыка-культурных маршрутаў і экалагічных сцежак.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на топ-5 турыстычных аб’ектаў Беларусі: Мірскі замак, Брэсцкая крэпасць, Нясвіжскі замак, горад Мінск і Белавежская пушча, на ўстойлівы рост аграэкатурызму, гісторыка-культурную спадчыну Рэспублікі Беларусь, якая дазваляе актыўна развіваць важныя аб’екты культурнага турызму, санаторна-курортнае лячэнне.

Адзначана, што па выніках 2025 года Беларусь уваходзіць у тройку лідараў па індэксе ўстойлівага развіцця турызму ў краінах СНД.

Таксама Святлана Удадзіміраўна расказала пра турыстычны патэнцыял і славутасці Петрыкаўскага раёна.

Асноўным валаўтваральным прадпрыемствам, якое аказвае паслугі ў сферы турызму, з’яўляецца Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Тут створаны ўсе турысцка-экскурсійныя паслугі з прадастаўленнем водных, пешых, аўтамабільных і экалагічных маршрутаў, паляванне і рыбалка.

–Наша мэта – паказаць, чаму раён заслугоўвае стаць кропкай прыцягнення для турыстаў і якія напрамкі ўжо сёння гатовыя прымаць гасцей з усяго-усяго свету, — адзначыла парламентарый.


Асобным блокам сустрэчы стала давядзенне інфармацыі пра заканадаўчую дзейнасць. Таксама ўдзельнікі абмеркавалі змены законаў па пытаннях рэгулявання зямельных адносін.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные