Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько наведала Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Мэта візіту – сустрэча з работнікамі аддзела па турызму ПН “Прыпяцкі”, наведванне аб’ектаў для пражывання, харчавання і турызму. На тэрыторыі парку створана высокаразвітая база адпачынку і турызму.
Для пражывання маецца 7 аб’ектаў. У аграгарадку Ляскавічы размешчаны музей прыроды, прысвечаны прыродзе, гісторыі і культуры Палесся. Азнаёміцца з укладам мясцовых жыхароў, іх рамёствамі можна на тэматычных пляцоўках “Музея пад адкрытым небам”. Для арганізацыі адпачынку прапануецца 8 тураў: гісторыка-культурныя, экалагічныя, арніталагічныя, водныя, археалагічныя, фотатуры, VIP-туры.
– Нацыянальны парк “Прыпяцкі” мае магчымасць прапанаваць самы разнастайны адпачынак: ад прагулак з аглядам славутасцяў, музейных экскурсій, арганізацыі Палескага сафары-тура да палявання і рыбалкі. Для турыстаў створаны максімальна камфортныя ўмовы для адпачынку: сучасныя гасцініцы, турыстычны комплекс, лазні з басейнам, рэстараны і кафэ, пракат спартыўнага сезоннага інвентара, – адзначыла парламентарый.









Оставить комментарий