Наступны пункт візіту парламентарыя — наведванне Капаткевіцкай сярэдняй школы, гарпасялковага стадыёна.
Адукацыя нашых дзяцей — гэта наш безумоўны прыярытэт. Менавіта ў школах закладваецца падмурак будучыні нашых дзяцей і будучыні нашай краіны. Таму падчас рабочай паездкі па Капаткевіцкім сельвыканкаме Петрыкаўскага раёна Святлана Уладзіміраўна азнаёмілася з працай сярэдняй школы ў г.п.Капаткевічы.
Наведванне ўстановы адукацыі пачалося з экскурсіі па навучальных кабінетах і азнаямлення са створанымі ўмовамі для адукацыйнага працэсу школы.
Дэпутат адзначыла, што ў Капаткевіцкай сярэдняй школе створаны выдатныя ўмовы для таго, каб кожнае дзіця магло раскрыць свой патэнцыял, атрымаць якасную адукацыю і сфарміравацца як гаарманічная асоба.
— Прыемна бачыць сучасныя кабінеты фізікі, хіміі і біялогіі. Дзякуючы выдатнаму абсталяванню навучэнцы могуць не толькі асвойваць тэарэтычны матэрыял, але і развіваць практычныя навыкі, абуджаць цікавасць да навуковых адкрыццяў. Для фізічнага развіцця дзяцей ёсць дзве спартыўныя залы. Праведзены рамонт харчаблока і сталовай.
Здабыткам школы з’яўляецца музей. Гэта жывая гісторыя і крыніца ведаў. Музей з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для патрыятычнага выхавання. Тэматыка экспазіцыі накіравана на патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама на захаванне памяці герояў і вязняў Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля знаёмства са школьным жыццём, адбылася важная размова дэпутата зпрацоўным калектывам. Цэнтральнай тэмай абмеркавання стала «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця».
За чатыры дзесяцігоддзі Беларусь крок за крокам аднавіла жыццё на пацярпелых тэрыторыях, прарабіўшы складаны шлях ад ліквідацыі наступстваў аварыі, рэабілітацыі і адраджэння пацярпелых тэрыторый да пераходу да ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Падтрымка жанчын — прыярытэт дзяржаўнай палітыкі
Падчас дыялогу быў зроблены акцэнт на сістэме мер па сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС:
прадастаўленне льгот і кампенсацый; бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне; бясплатнае харчаванне для вучняў, якія атрымліваюць агульную базавую і агульную сярэднюю адукацыю ва ўстановах адукацыі, размешчаных на забруджаных тэрыторыях;
бясплатны праезд на некаторых відах пасажырскага транспарту;
бясплатнае забеспячэнне лекамі ці скідкі на іх; скідкі за карыстанне жылым памяшканнем і па аплаце камунальных паслуг; выплата павышанай дапамогі па доглядзе дзіцяці; зніжэнне пенсіённага ўзросту для асобных катэгорый і інш.
Асаблівая ўвага была нададзена развіццю сацыяльнай інфраструктуры.
— Мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб жыццё ў г.п. была прывабнай і камфортнай для кожнага чалавека. Разам з тым важна памятаць, што толькі старанная праца кожнага з нас на сваім працоўным месцы фармуе светлую будучыню краіны і росквіт асобна ўзятага рэгіёна, — адзначыла Святлана Сянько.






Оставить комментарий