Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько прыняла ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце “Школа Актыўнага Грамадзініна” на базе Капаткевіцкай сярэдняй школы. Тэма сустрэчы – “ Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць быць гатовым у любую хвіліну стаць на абарону Радзімы”
–Захоўваючы адзінства, вернасць служэнню Айчыне, можна пераадолець любыя сучасныя пагрозы. І пакуль у нашай краіне абарона Радзімы ў руках мужных, моцных духам і адважных людзей, усё будзе добра. Упэўнена, што многія з вас у будучыні абяруць прафесію, звязаную з абаронай нашай краіны, – адзначыла ў час мерапрыемства парламентарый.
Святлана Уладзіміраўна адзначыла, што сустрэчы ў такім фармаце спрыяюць выхаванню гонару за сваю краіну, фарміруючы ў моладзі разуменне важнасці салідарнасці, узаемадапамогі і гатоўнасці прыйсці на дапамогу ў цяжкія часы. Гэта спрыяе стварэнню актыўных і свядомых грамадзян, гатовых абараняць свае каштоўнасці і інтарэсы сваёй Айчыны!







Оставить комментарий