Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько ў час візіту ў Колкаўскі сельскі Савет правяла прыём грамадзян на базе Колкаўскага сельвыканкама.
Пытанні, якія хвалявалі вяскоўцаў, тычыліся водазабеспячэння, выдалення сухіх дрэў, выкарыстання чэкаў “Маёмасць».
Таксама Святлана Уладзіміраўна правяла сустрэчу з насельніцтвам Савета. Асноўная тэма, вынесеная на абмеркаванне – Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.
Парламентарый засяродзіла ўвагу прысутных на прыярытэтных напрамках і задачах на бягучую пяцігодку, пазначаных Кіраўніком дзяржавы ў Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі да беларускага народа, а таксама ўключаных у Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.







Оставить комментарий