Сартаваць, каб перапрацаваць

0
65

Сучасныя тэхналогіі прынеслі ў наша жыццё новыя ўпаковачныя матэрыялы, такія як папера, пластык і поліэтыленавая плёнка. Такія звыклыя для нас, сучасныя і зручныя ў карыстанні, якія мы набываем, не задумваючыся, і апускаем потым у смеццевую скрыню. Што адбываецца далей з яркімі цэлафанавымі пакетамі, бутэлькамі з-пад напояў, малака і іншымі рэчамі, якія падлягаюць утылізацыі?

Каб даведацца пра гэта карэспандэнты “ПН” накіраваліся на станцыю сартавання ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”. Менавіта тут на Петрыкаўшчыне сартыруюцца адыходы, каб далей накіраваць іх на перапрацоўку. Сюды дастаўляюцца як асобна сабраныя камунальныя адходы ад насельніцтва, так і змешанае смецце з усяго раёна, якое патрэбна перабраць, прапусціць праз механізмы і упакаваць. Увесь дзень сартыроўшчыкаў звычайна “прысвечаны” адбору аднаго віду другасных адыходаў. За працоўную змену праз рукі работнікаў праходзіць ад 600 да 700 кілаграмаў шкла, 1200 кілаграмаў паліэтылена ці 1250 паперы, або 400 кілаграмаў пэтбутэлькі.

Сартаваць, каб перапрацавацьНас сустрэла Ніна Валер’еўна Віслоўская (на фота), майстар станцыі.

– У супрацоўнікаў станцыі задача непростая – патрэбна размежаваць розныя адыходы паміж сабою. Больш таго, напрыклад, белая, чорная і празрыстая поліэтыленавыя плёнкі раздзяляюцца паміж сабою. Затым загружаюцца ў прэс, дзе ўтрамбоўваюцца ў сваеасаблівыя плёначныя “кубы”. Вага аднаго – 300 кілаграмаў. Гэта робіцца таму, што кожны від пластыка, плёнкі, шкла далей ідзе на розныя перапрацоўчыя заводы, – расказала спецыяліст. – Пластыкавыя бутэлькі – яшчэ адна катэгорыя для адбору. Яны таксама грузяцца паасобку: белыя, празрыстыя і каляровыя – усё асобна.

Адсартаваныя бутэлькі загружаюцца на канвеер і паступаюць у “дыракол”, дзе пракалваюцца. Далей – ужо вядомы вам працэс прэсавання ў “кубы” па 100 кілаграм. Белыя бутэлькі “едуць” далей у Гродна, дзе з іх вырабляюць пластыкавы гаспадарчы інвентар, такі як, лапаты. Асобна ў кантэйнеры адбіраецца шкло, загружаецца ў машыны і адпраўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Рабочыя хутка сартавалі вялікія плёнкі, якія паступілі з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, на чорную і белую. Асобнымі вялізнымі “кубікамі” ляжала пад навесам папера – мы звярнулі ўвагу, што і тут трэба папрацаваць на адборы: кардон і папера паасобку.

Сартаваць, каб перапрацаваць

– Сёння ў горадзе ёсць кантэйнеры для паперы, шкла і пластыка. Зразумела, што калі людзі адказна выкідваюць адыходы ў патрэбныя ёмістасці, то і працаваць значна лягчэй, – патлумачыла Ніна Валер’еўна. – Адна справа пасартыраваць пластык па колеры і зусім іншая – калі яго яшчэ патрэбна дастаць з іншага смецця. Вы ж бачыце, што акрамя адбору па відах, на станцыі мы выконваем загрузку другаснай сыравіны на канвеер, у прэс. Адыходаў шмат, таму работа працаёмкая.

Раздзельны збор другаснай сыравіны ў наш час – адказны выбар сучаснага чалавека. Таму што ад нас з вамі залежыць, якой будзе наша планета ў будучым: квітнеючай і прыгожай альбо забруджанай і непрыгоднай для жыцця.

Надзея СІГАЙ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о