Хлеб – самы святы прадукт на кожным стале. Нашы продкі лічылі, што, калі пякуць хлеб, нельга сварыцца і нават гаварыць гучна, а пякуць яго толькі людзі добрыя і светлыя душой.
Карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” наведала Петрыкаўскі хлебазавод Жыткавіцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства. У час візіту загадчыца вытворчасці Ніна Татарыновіч пазнаёміла супрацоўнікаў “раёнкі” з абсталяваннем і аб’ёмамі вытворчасці, з зямлячкамі, дзякуючы чыім “залатым” рукам на нашым стале з’яўляецца духмяны бохан.
Працуе на хлебазаводзе 36 чалавек. Прадпрыемства працуе кругласутачна і выпускае гатовай хлебапрадукцыі да 80 тон у месяц, кандытарскай – да тоны! Кожныя суткі і з печаў дастаюць ад 3000 да 3500 штук хлеба, да 2000 хлебабулачных вырабаў, якія накіроўваюцца ў населеныя пункты Петрыкаўскага, Жыткавіцкага раёна і прыватны гандлёвы аб’ект горада Мазыра. Работнікі прадпрыемства вырабляюць да 15 найменняў хлебабулачных вырабаў, да 20 – кандытарскіх, паніровачныя сухары.
Матэрыял адсочвайце на старонках газеты, сацыяльных сетках “ПН”.

Самы святы прадукт на кожным стале

Самы святы прадукт на кожным стале Самы святы прадукт на кожным стале Самы святы прадукт на кожным стале Самы святы прадукт на кожным стале Самы святы прадукт на кожным стале Самы святы прадукт на кожным стале Самы святы прадукт на кожным стале Самы святы прадукт на кожным стале

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о