Рэха дзяржаўных праграм на Петрыкаўскай зямлі

0
16

У 2001 годзе пад лозунгам “За моцную і квітнеючую Беларусь” адбыўся Другі Усебеларускі народны сход, які намеціў асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2001-2005 гады. Прыярытэтнымі напрамкамі стала расшырэнне аб’ёмаў узвядзення жылля для насельніцтва і фінансаванне сацыяльных сфер аховы здароўя і адукацыі не толькі ў абласных цэнтрах, а і ў рэгіёнах. Як вынік у вёсках Петрыкаўскага раёна пачалі з’яўляцца добраўпарадкаваныя дамы, якія будавалі сельгаспрадпрыемствы. Гэта былі толькі першыя “ластаўкі”, якія пазней атрымалі назву “прэзідэнтскія домікі”.

Менавіта ў другую пяцігодку, у 2003 годзе з уводам у эксплуатацыю газаразмеркавальнай станцыі “Петрыкаў” у наш раённы цэнтр прышло блакітнае паліва. Падача яго ў горад стала магчымай дзякуючы будаўніцтву маштабнага магістральнага адводу “Калінкавічы – Петрыкаў – Жыткавічы – Мікашэвічы” працягласцю 171 кіламетр. Прыродны газ даў магутны штуршок прадпрыемствам, дапамог развіццю прамысловага патэнцыялу горада і палегчыў жыццё жыхарам горада.

Значныя змены адбыліся і ў Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. З красавіка 2004 года па верасень 2006 года ва ўстанове быў праведзены маштабны капітальны рамонт з уводам у строй абноўленага інфекцыйнага аддзялення і поўнай рэканструкцыяй аперацыйнага блока.
Такім чынам, мы бачым, што рашэнні Усебеларускага народнага сходу – гэта канкрэтныя справы, вынікі якіх адчуваюць у розных куточках Беларусі.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о