Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько з рабочым візітам наведала гарадскі пасёлак Капаткевічы.

Рабочы візіт Святланы Сянько ў КапаткевічыУ рабочым плане парламентарыя – наведванне ААТ “Чалюшчавічы”. Святлана Уладзіміраўна азнаёмілася з бягучым станам спраў на ТФ «Першая Слабодка», абмяркавала з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Сяргеем Ракіцкім актуальныя пытанні развіцця галіны, падтрымала працаўнікоў, якія штодзённа ўносяць свой уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.
Рабочы візіт Святланы Сянько ў КапаткевічыСустрэча прайшла ў канструктыўнай атмасферы. Таксама дэпутат змагла на месцы ацаніць маштабы пасяўной кампаніі.

— Пасяўная кампанія — гэта заўсёды свайго роду іспыт для аграрыяў. Гэта час, калі ад іх ведаў, досведу і самааддачы залежыць харчовая бяспека нашага рэгіёна. Кіраўнік з гонарам распавёў аб падрыхтоўцы да пасяўной кампаніі: пра дбайны адбор насення, пра падрыхтоўку глебы, пра тое, як важна выконваць аптымальныя тэрміны. І калі стварыць правільныя ўмовы для кукурузы, яна адплаціць багатым ураджаем, які стане асновай для вытворчасці і кармоў.
Рабочы візіт Святланы Сянько ў КапаткевічыАдмысловая ўвага нададзена тэхналогіі пасева. Сучасныя сеялкі высейваюць насенне ў зямлю на пэўную глыбіню, з зададзенай адлегласцю паміж раслінамі. Гэта дазваляе кожнаму парастку атрымаць дастаткова святла, вільгаці і харчавання.
Рабочы візіт Святланы Сянько ў КапаткевічыАсабліва прыемна адзначыць, што яравыя ўжо пасаджаны ў зямлю. А на полі працуе магутны трактар, абсталяваны сучаснай сеялкай.
У ходзе размовы з механізатарам Святалана Уладзіміраўна пажадала плённай працы, сонечных дзён і, вядома ж, багатага ўраджаю.
Рабочы візіт Святланы Сянько ў КапаткевічыПрадстаўнік улады падкрэсліла важнасць сельскай гаспадаркі для эканомікі краіны, выказала падзяку працаўнікам за іх адданую працу, адказнасць і прафесіяналізм.

Рабочы візіт Святланы Сянько ў Капаткевічы

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о