Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько правяла асабісты прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію» у Петрыкаўскім сельвыканкаме.
Падчас прыёму і «прамой тэлефоннай лініі» паступілі чатыры звароты.
Заяўнікаў цікавілі пытанні ўстанаўлення межаў зямельнага ўчастка і правамернасці ўстаноўкі брамкі на сумежным домаўладанні, разглядзе звароту па Мілошавіцкім лясгасе, правядзенне работ па азеляненні ў г.Петрыкаве, грэдзіраванне дарог у в. Макарычы.
У прыёме прымалі ўдзел в.а. старшыні Петрыкаўскага сельвыканкама І.І.Серабракоў, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады.
Некаторыя пытанні растлумачаны, іншыя — узяты на кантроль.
— Адкрыты дыялог грамадзян з’яўляецца важным складальнікам у рабоце дэпутата. Наша задача — дапамагчы знайсці прававое вырашэнне пытання,- адзначыла парламентарый.






Оставить комментарий