Пустыя лункі як сімвал недапрацоўкі

0
787

У краіне прайшла акцыя па азеляненню населеных пунктаў. Гэтая ініцыятыва, накіраваная на аднаўленне і павелічэнне зялёных насаджэнняў, сабрала тысячы неабыякавых людзей па ўсёй краіне, у тым ліку і на Петрыкаўшчыне. Аднак, як гэта часта бывае, за агульным станоўчым імпульсам могуць хавацца і непрыемныя моманты.

У раёне Петрыкаўскай ЦРБ, на жаль, акцыя пакінула пасля сябе не толькі пасаджаныя расліны, але і пяць лунак, якія больш за два тыдні чакаюць сваіх саджанцаў.
Не выключаю, што ўзніклі нейкія арганізацыйныя недагляды, якія прывялі да таго, што лункі не былі запоўнены. Але згадзіцеся: сітуацыя павінна быць выпраўлена ў бліжэйшы час.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные