Скрытая пастка

0
13

Часам рэчы, якія некалі ўпрыгожвалі наш побыт ператвараюцца ў сапраўдную пагрозу для здароўя.
Менавіта такая сітуацыя склалася ў двары каля дома № 6 па вуліцы Карла Маркса, дзе элемент ад агароджы кветніка ператварыўся ў “пастку” для мінакоў.
Гаворка ідзе пра жалезную трубу, якая засталася ад былой агароджы.
Калісьці яна выконвала сваю функцыю, але сёння гэта проста небяспечны металічны штыр, які тырчыць з зямлі. Самае трывожнае, што знаходзіцца ён акурат у зоне актыўнага руху людзей.
У дзённы час гэтую перашкоду яшчэ можна заўважыць, але ў цёмны час сутак, траўміраванне становіцца амаль непазбежным. Дастаткова аднаго няўдалага кроку або выпадковага штуршка, каб атрымаць траўму.
Звяртаемся да работнікаў мясцовага камунгасу з просьбай звярнуць увагу на праблему. Бяспека жыхароў павінна быць прыярытэтам, і мы спадзяемся на аператыўнае вырашэнне пытання.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные