Паважаныя жыхары Петрыкаўскага раёна!
Прыміце віншаванні са Святам працы!

Першамай – сапраўды ўсенароднае і любімае свята. Яно сімвалізуе мір і стварэнне, дабро і справядлівасць, увасабляе салідарнасць і павагу адзін да аднаго.
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць і ўмее працаваць для дабрабыту сям’і, грамадства, дзяржавы.
Дзякуем ветэранам працы і тым, хто ўносіць уклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае жыццё раёна, хто імкнецца зрабіць нашу краіну лепшай!
Няхай адданасць справе стане залогам нашага мірнага заўтра! Жадаем вашым сем’ям дабра і радасці. Шчасця і згоды ў кожны дом!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о