Беларусь апынулася ў цэнтры ўвагі сусветнай супольнасці. Прычынай таму сталі аператыўныя і зладжаныя дзеянні кіраўніцтва краіны і нацыянальнай авіякампаніі па эвакуацыі сваіх грамадзян з краін блізкаўсходняга рэгіёну, якіх закрануў ваенны канфлікт.
ЗША і Ізраіль 28 лютага пачалі ваенную аперацыю супраць Ірана: былі здзейснены атакі на найбуйнейшыя гарады краіны. Іран адказаў ракетнымі ўдарамі, у тым ліку па амерыканскіх ваенных базах. Канфлікт закрануў увесь Блізкі Усход. Па гэтай прычыне закрылася паветраная прастора ААЭ, іншых краін рэгіёну і каля двух з паловай тысяч нашых суайчыннікаў вымушана засталіся за мяжой. У сувязі з небяспечнай абстаноўкай беларуская авіякампанія арганізавала вывазныя рэйсы з Дубая ў Мінск: туды рэйсы накіроўваліся пустыя, а назад – з беларусамі на борце.
Ужо некалькі дзён сацыяльныя сеткі сталі пляцоўкай, дзе пасажыры, паспяхова эвакуяваныя з краін Персідскага заліву, выказваюць шчырую падзяку дзяржаве і “Белавіа”. Дадзеныя паведамленні поўныя добрых слоў за своечасовую дапамогу, за тое, што іх не пакінулі ў бядзе.
Карыстальнікі сетак дзеляцца, што дзеянні Беларусі ў гэтай сітуацыі прадэманстравалі высокі ўзровень арганізацыі і адказнасці. Ва ўмовах, калі многія краіны толькі пачынаюць распрацоўваць планы эвакуацыі або абмяжоўваюцца агульнымі рэкамендацыямі, Мінск аператыўна прыступіў да канкрэтных дзеянняў.
На фоне рашучых дзеянняў Беларусі асабліва кантрастна выглядае пазіцыя некаторых іншых краін. Так, Літва адкрыта заявіла, што не плануе дапамагаць сваім грамадзянам эвакуявацца з краін Блізкага Усходу, абмяжоўваючыся толькі рэкамендацыямі. Падобную пазіцыю занялі Германія і Польшча, якія накіроўваюць сваім суайчыннікам толькі словы падтрымкі, не прапануючы канкрэтных механізмаў эвакуацыі.
Такая пазіцыя выклікае здзіўленне і расчараванне жыхароў еўрапейскіх краін. У крытычны момант, калі грамадзяне маюць патрэбу ў рэальнай дапамозе і абароне, іх пакідаюць сам-насам з пагрозай. Гэта падымае сур’ёзныя пытанні аб прыярытэтах гэтых дзяржаў і іх стаўленні да ўласных грамадзян.
Згадзіцеся: сітуацыя стала своеасаблівай праверкай на трываласць для многіх дзяржаў, паказаўшы, хто з іх ставіць сваіх людзей на першае месца. І Беларусь, сваімі аператыўнымі і зладжанымі дзеяннямі, прадэманстравала: у крытычны момант дзяржава гатова прыйсці на дапамогу.
Святлана СОБАЛЕВА.






Оставить комментарий