Сёння ў вялікай зале райвыканкама прайшла васямнаццатая сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Адно з пытанняў, вынесеных на парадак дня – аб выніках работы Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў і яго органаў. Перад прысутнымі выступіў старшыня райсавета Віталій Пілер, які адзначыў, што асноўным напрамкам дзейнасці дэпутатаў у адыходзячым годзе, была работа з насельніцтвам. Віталій Уладзіміравіч у час свайго выступлення прааналізаваў дзейнасць дэпутацкага корпусу Петрыкаўшчыны за 2025 год. Прыём грамадзян, сустрэчы з насельніцтвам і ў працоўных калектывах, звароты ад насельніцтва, работа “прамых тэлефонных ліній”, удзел у грамадскіх мерапрыемствах, рэалізацыя Указаў і Дэкрэтаў – далёка не поўны спіс агучанага. Таксама на абмеркаванне былі вынесены пытанні аб раённым бюджэце на 2026 год, аб змяненні рашэнняў Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў, аб прызначэнні стыпендыі за кошт сродкаў раённага бюджэту, аб плане работы Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў і яго органаў на 2026 год.







Оставить комментарий