У рабоце васямнаццатай сесіі Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько. Падчас сустрэчы з дэпутацкім корпусам Петрыкаўшчыны парламентарый абмеркавала вынікі Усебеларускага народнага сходу: пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Парламенту, а таксама прыняцце праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця беларускіх грамадзян. –Важная палітычная падзея вызначыла ключавыя стратэгічныя напрамкі развіцця нашай дзяржавы на пяцігодку. Асноўныя пасылы Кіраўніка дзяржавы да беларускага народа арыентаваны на згуртаванасць грамадства, умацаванне суверэнітэту краіны. А рэалізацыя прынятай праграмы дазволіць Беларусі забяспечыць годнае будучае для будучых пакаленняў. Галоўнае, каб кожны жыхар краіны ўнёс свой уклад у працвітанне роднай краіны, – адзначыла Свялана Уладзіміраўна. У завяршэнне сустрэчы прадстаўнік улады павіншавала прысутных з надыходзячым Новым годам і Калядамі, пажадала поспехаў, здароўя і дабрабыту. Святлана Сянько пра ключавыя напрамкі развіцця Беларусі на пяцігодку Святлана Сянько пра ключавыя напрамкі развіцця Беларусі на пяцігодку Святлана Сянько пра ключавыя напрамкі развіцця Беларусі на пяцігодку Святлана Сянько пра ключавыя напрамкі развіцця Беларусі на пяцігодку Святлана Сянько пра ключавыя напрамкі развіцця Беларусі на пяцігодку

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о