Многія жыхары нашага горада часта становяцца відавочцамі боек сярод нецвярозых адпачывальнікаў у кафэ “Рэлакс”. Для некаторых асоб прыйсці ў грамадскае месца, учыніць канфлікт і пабіцца становіцца гэтак жа натуральна як паход у краму: а што тут такога, ну перапіў крыху?
Так, 8 лютага падчас масавай сустрэчы выпускнікоў у памяшканні кафэ “Рэлакс” адбылася чарговая бойка. Ініцыятары – два хлопцы, якія знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Адзін з іх стаў чапляцца да чужой кампаніі, і калі яго вывялі на вуліцу, сябар беспадстаўна наўмысна нанёс не менш за пяць удараў рукой у твар аднаму з адпачываючых, які нават не з’яўляўся ўдзельнікам канфлікту. Дэбашыра не адрасу спыніла нават прыбыццё супрацоўнікаў міліцыі. У выніку – хуліган быў затрыманы і чакае суда, узбуджана крымінальная справа.
Паважаныя землякі,выконвайце нормы паводзін у грамадскіх месцах, паводзьце сябе адпаведна.






Оставить комментарий