Мы ў папярэдніх выпусках неаднаразова расказвалі пра выпадкі незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў і наступствы за дапушчэнне парушэнняў.

У сакавіку супрацоўнікамі Петрыкаўскага РАУС у адным з прыватных дамоў выяўлены факт захоўвання патрона, які з’яўляецца боепрыпасам да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі. Дапытаны ўладальнік дома ўказаў, што знайшоў патрон шмат гадоў таму на былым ваенным палігоне і захоўваў патрон дома не задумваючыся пра наступствы, не ведаючы што гэта забаронена.

Следчыя нагадваюць, што ў нашай краіне такія дзеянні кваліфікуюцца па частцы 2 артыкула 295 КК “Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. Заканадаўствам прадугледжана пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о