Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з адным з галоўных хрысціянскіх святаў!
Гэты дзень нагадвае нам пра тое, як важна шанаваць блізкіх, быць памяркоўнымі да іншых, дараваць крыўды і імкнуцца да гармоніі ў адносінах. У сучасным свеце гэтыя простыя, але такія важныя ісціны набываюць асаблівую каштоўнасць.
Без духоўнасці немагчыма жыццё любога чалавека і развіццё краіны. Свята Уваскрасення Хрыстова ўсяляе ўпэўненасць у тым, што ўсе цяжкасці можна пераадолець сілай веры, праўды і добрымі справамі.
Няхай вашы сэрцы будуць напоўнены радасцю, а вера дапамагае пераадольваць любыя цяжкасці.
Жадаю вам, дабрабыту, міру і росквіту, новых добрых спраў на карысць роднага краю.

Святлана СЯНЬКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о