Прыміце сардэчныя віншаванні са святам Уваскрасення Хрыстова!
Вялікдзень – вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Гэты дзень раскрывае сапраўдны гуманізм хрысціянства, які сцвярджае вялікую духоўную энергію ўсёдаравання і любові.
Гэтыя духоўныя дні напаўняюць сэрцы людзей веліччу і радасцю, любоўю і надзеяй.
Выхаваныя ў хрысціянскіх традыцыях, мы беражліва перадаем нашым дзецям найважнейшыя складнікі мірнага жыцця: міласэрнасць і талерантнасць, згоду і памяркоўнасць.
Моцнага вам здароўя, шчасця, любові, узаемаразумення.
Няхай урачыстасць Уваскрасення Хрыстова стане невычэрпнай крыніцай надзеі і дапамогі ў дасягненні самых запаветных жаданняў, надасць сіл у стваральнай працы дзеля нашай будучыні.

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о