Віншуем вас з прафесійным святам!
Лёс Петрыкаўскага краю непарыўна звязаны з яго галоўным багаццем – лесам. Гэта не проста каштоўны эканамічны рэсурс нашага раёна, але і лёгкія роднай зямлі, спадчына, якую мы абавязаны захаваць для нашчадкаў.
Ваша праца патрабуе шчырага прызвання, высокай адказнасці, цярплівасці і сапраўднай любові да прыроды. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, Петрыкаўшчына паспяхова спраўляецца з задачамі па аднаўленні лясоў, іх ахове ад пажараў і рацыянальным выкарыстанні.
Асаблівая ўдзячнасць – ветэранам галіны, якія перадалі маладому пакаленню лепшыя традыцыі і бясцэнны вопыт. Дзякуем вам за адданасць сваёй справе, нястомную працу і клопат аб экалагічным дабрабыце нашага рэгіёна!
Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту. Няхай кожнае пасаджанае вамі дрэва расце дужым, а праца прыносіць толькі радасць і заслужаную павагу!

Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные