Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём чыгуначніка!

Чыгуначны комплекс — гэта артэрыя эканомікі, якая злучае гарады, забяспечвае стабільную працу прадпрыемстваў і камфорт тысяч пасажыраў. Ваша праца патрабуе найвышэйшай адказнасці, жалезнай дысцыпліны, сур’ёзных ведаў і поўнай самааддачы ў любое надвор’е і ў любы час сутак.

Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам галіны, якія захавалі і перадалі маладому пакаленню найлепшыя працоўныя традыцыі і адданасць сваёй справе.

Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і толькі бяспечных дарог! Няхай кожны рэйс будзе паспяховым, а кожная жыццёвая станцыя — шчаслівай!

Яўгеній ШКРОБАТ,
старшыня раённага выканаўчага камітэт
а

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о